Конкурс завершаны! Аднак Вы можаце прайсці тэст і праверыць
свае веды пра Міхала Клеафаса Агінскага!
ОК, працягнуць!

Віктарына ў гонар Міхала Клеафаса Агінскага:

Сёлета спаўняецца 250 гадоў з дня народзінаў Міхала Клеафаса Агінскага, палітыка-дыпламата і сусветна вядомага кампазітара, прыхільніка незалежнасці ВКЛ. Рух “За Свабоду” запрашае ўзяць удзел у інтэрнэт-віктарыне ў гонар славутага земляка.

Правілы конкурса:

Віктарына складаецца з 15 пытанняў, якія выпадаюць удзельніку рандомным чынам з базы пытанняў.

Да кожнага з 15 пытанняў прапануюцца чатыры варыянты адказаў, адзін з якіх правільны.

Удзельнікі віктарыны за слушныя адказы ўзнагароджвацца прызавымі баламі ў залежнасці ад ўзроўню складанасці атрыманых пытанняў. За правільны адказ можна атрымаць 1 або 2 пункты.

Час на праходжанне віктарыны абмежаваны 10 хвілінамі.

Пераможцамі віктарыны журы абвяшчае трох яе ўдзельнікаў з найбольшай сумай набраных балаў.

Каб узяць удзел у віктарыне, трэба прайсці адмысловую рэгістрацыю з выкарыстаннем уласнага профілю ў сацыяльных сетках.

Удзельнікі павінны пазначыць актуальны адрас электроннай пошты, на які будуць адпраўленыя вынікі тэсту і іншая інфармацыя, датычная ўдзелу ў віктарыне.

Пасля першай спробы праходжання тэсту ўдзельніку можа быць прадстаўлены яшчэ адзін шанец. Прайсці віктарыну паўторна магчыма пры ўмове запрашэння на конкурс з дапамогай спецыяльнай гіперспасылкі пяцёх сяброў. Канчатковым вынікам такім выпадку стане сярэдняе арыфметычнае вынікаў двух пройдзеных тэстаў.

Удзел у конкурсе не могуць браць арганізатары конкурсу, сябры журы і іхнія сваякі.

Віктарына ладзіцца з 29 верасня па 7 кастрычніка ўключна.

Пераможцы інтэрнет-віктарыны атрымаюць прызы. Той, хто набярэ найбольшую колькасць балаў, атрымае падарункавыя сертыфікаты (на дзве асобы) на экскурсіі па Беларусі ад “Куфэрка падарожжаў”. Узнагарода за другое месца – MP3-плэер, за трэцяе – флэшка.

Што мне трэба зрабіць?

1Зарэгіструйся на сайце конкурсу

2Адкажы на пытанні

3Выйграй галоўны прыз!

Інфармацыя аб конкурсе:

SПачатак: 29.09.2015

EЗаканчэнне: 07.10.2015

NКолькасць пытанняў: 15

MМаксімальная колькасць балаў: 25

TАгульны час на адказы: 10 хв.

Прызы конкурсу:

3Флэшка

2Падарункавыя сертыфікаты на экскурсіі па Беларусі

1MP3-плэер

Зваротная сувязь:

FПа ўсіх пытаннях пішыце на info@pyx.by

Хуткая рэгістрацыя ў конкурсе:
Скарыстайцеся сваім профілем адной з прапанаваных сацыяльных сетак (Facebook, ВКонтакте ці Аднакласнікі) для хуткай рэгістрацыі на сайце конкурсу

колькасць удзельнікаў: 176Апошнія ўдзельнікі конкурсу:

© 2015. ПАГА «Рух за Свабоду»
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайту гіперспасылка абавязковая